Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму буксуе антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў:

Сэпаратысты ў Данецкай вобласьці захапілі гарсавет гораду Амвросіеўка і ўзьнялі над ім сьцяг Данецкай рэспублікі. У самім Данецку тысячы сэпаратыстаў штурмавалі гарадзкі аддзел міліцыі. Унутраныя войскі аказалі ўзброены супраціў. Напад быў адбіты. Некалькі салдат унутранай службы паранена. Пазьней сэпаратысты захапілі абласную пракуратуру

Гутарка з карэспандэнткай Радыё Свабода ў Данецку Валерыяй Дубавай

1 траўня прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і вэтэраны ўсклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Афіцыйныя прафсаюзы зладзілі мітынг у Парку Янкі Купалы

У менскай турме на Акрэсьціна трымаюць ня менш за 12 вязьняў, адносна якіх, паводле праваабаронцаў, быў ужыты прэвэнтыўны арышт напярэдадні Чарнобыльскага шляху і чэмпіянату сьвету па хакеі. Двое вязьняў трымаюць галадоўку

Апытаньне ў Магілёве: Калі чалавек працы адчуваў сябе болей абароненым – цяпер, пры аўтарытарнай уладзе Лукашэнкі, ці – у СССР, пры савецкай уладзе?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG