Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётар Парашэнка: «Мяне не запалохаюць пагрозамі»


Пётар Парашэнка
Пётар Парашэнка

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, пазафракцыйны народны дэпутат Пётар Парашэнка заяўляе, што не баіцца пагрозаў і нікому не дазволіць дыктаваць Украіне якія-кольвек патрабаванні.

«Нас не запалохаюць. Мы нікому ніколі не дамо дыктаваць Украіне патрабаваньні. Я запэўніваю, што страхам ад нас ніхто нічога не даб’ецца», — сказаў Пётар Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер у Ужгарадзе, адказваючы на пытаньне, ці ўзмоцненая ягоная ахова ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне.

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны падкрэсліў, што катэгарычна адмаўляе якія-небудзь перамовы з тэрарыстамі. Ён таксама адзначыў, што на пагрозы кандыдатам у прэзыдэнты «адказ будзе вельмі рашучым». Парашэнка ня мае намеру спыняць свае паездкі і сустрэчы зь людзьмі ў межах выбарчай кампаніі.

Ён пацьвердзіў, што сапраўды была атрыманая інфармацыя пра небясьпеку: «Мы сапраўды атрымалі сур’ёзныя пацьверджаньні гэтай інфармацыі. У нас ёсьць перахоп ад сэпаратыстаў...», — цытуе кандыдата ў прэзыдэнты агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG