Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на мітынгу заклікалі да вяртаньня ядзернага статусу Ўкраіны


У цэнтры Кіеву прыхільнікі Сацыялістычнай партыі Ўкраіны і шэрагу левых партый і грамадзкіх арганізацый правялі мітынг з нагоды міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.

Як перадае «Інтэрфакс», каля дзьвюх тысяч чалавек прайшлі калёнай каля будынку Вярхоўнай Рады і правялі мітынг каля будынку Кабінэта міністраў.

Лідэр сацыялістычнай партыі Украіны Мікалай Рудзькоўскі заклікаў ўлады правесьці 25 траўня адначасова з прэзыдэнцкімі выбарамі рэфэрэндум па пытаньнях статусу другой дзяржаўнай або афіцыйнай рускай мовы і ўнітарнага ладу Ўкраіны. Ён заявіў аб мэтазгоднасьці вяртаньня ядзернага статусу Ўкраіны і забароны на продаж зямель сельскагаспадарчага прызначэньня.

Лідэр сацыялістаў таксама заклікаў кіраўніцтва краіны павялічыць зарплаты і сацыяльныя выплаты за кошт памяншэньня выдаткаў на ўтрыманьне органаў улады і росту падаткаў для буйнога бізнэсу.
XS
SM
MD
LG