Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэн ЗША заклікаў вызваліць беларускіх палітвязьняў


Амэрыканскі кангрэсмэн Джон Шымкус
Амэрыканскі кангрэсмэн Джон Шымкус

Кангрэсмэн ад амэрыканскага штату Ілінойс Джон Шымкус на пасяджэньні Кангрэсу выступіў з заявай напярэдадні Чэмпіянату сьвету па хакеі, які мае пачацца ў Менску 9 траўня.

Шымкус заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Эдуарда Лобава ды іншых палітычных зьняволеных у Беларусі, нагадаўшы, што праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала названых ім людзей вязьнямі сумленьня.

Кангрэсмэн заклікаў беларускі ўрад прадэманстраваць прыхільнасьць да прынцыпаў сумленнай гульні і паказаць міжнароднай супольнасьці сваю здольнасьць гуляць паводле правілаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG