Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ноччу ў цэнтар Кіева зьвезьлі бронетэхніку і снайпэраў


У ноч на 1 траўняў Кіеве адбыліся сумесныя вучэньні Ўпраўленьня дзяржаўнай аховы і абароннага ведамства.

Пачаліся яны каля дзьвюх ночы, паведамляе 5 канал.

Паводле легенды, зь дзясятак БТР і БМП мелі ўзмацніць ахову дзяржаўных аб’ектаў ва ўрадавым квартале. Як на зямлі, так і з паветра. Навучальныя манэўры адпрацоўвалі каля Вярхоўнай Рады.

На яе даху высадзіліся снайпэры, а зьнізу будынак атачылі байцы спэцыяльнага прэзыдэнцкага палка — з аўтаматамі Калашнікава і кулямётамі.

Частка ваенных заняла пазыцыі ўнутры памяшканьня. Пра задуму ведалі толькі ва ўпраўленьні дзяржаўнай аховы. Для абароннага міністэрства мерапрыемства стала сюрпрызам. Падключыліся да апэрацыі па сыгнале трывогі.

У сераду жыхароў Кіеву папярэдзілі, што ў ноч з 30 красавіка на 1 траўня ў сталіцы пройдуць тактыка-спэцыяльныя вучэньні. У Мінабароны заявілі, што ўдзельнічаць у вучэньнях не плянавалі.
XS
SM
MD
LG