Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данеччыне сэпаратысты вызвалілі двух захопленых міліцыянтаў


У Славянску адпушчаныя двое з чатырох супрацоўнікаў міліцыі Краматорску, паведамляе аддзел сувязяў з грамадзкасьцю МУС Украіны ў Данецкай вобласьці.

29 красавіка падчас штурму Краматорскага гарадзкога аддзелу міліцыі прарасейскія нападнікі захапілі чатырох супрацоўнікаў, якія не захацелі пераходзіць на іх бок. Гэта начальнік крымінальнага вышуку Віталь Бянько, начальнік аддзелу па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў Алег Зайцаў, апэратыўнікі Андрэй Радзько і Ўладзімер Мішчанка.

«Іх перавезьлі ў СБУ Славянска, дзе, як мяркуецца знаходзіцца ад 30 да 50 закладнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні данецкай міліцыі.

Апэратыўнікаў сэпаратысты пагадзіліся вызваліць. Перамовы па вызваленьні начальнікаў працягваюцца.

Перамовы наконт абмену затрыманых назіральнікаў АБСЭ і афіцэраў СБУ, паводле самаабвешчанага мэра Славянска Вячаслава Панамарова, нібыта працягваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG