Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэс «Джыхад». У дакладзе Дзярждэпартамэнту аб тэрарызьме ўзгадваецца і Беларусь


Не Аль-Каіда, а групы, афіляваныя зь ёй, уяўляюць цяпер асноўную пагрозу Злучаным Штатам і іх саюзьнікам.

Не Аль-Каіда, а групы, афіляваныя зь ёй, разам зь іншымі тэрарыстычнымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі блізкаўсходніх і афрыканскіх краінаў, уяўляюць цяпер асноўную пагрозу Злучаным Штатам і іх саюзьнікам.

Такая выснова зроблена ў штогадовым дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША аб тэрарызьме, апублікаваным у сераду.

Паводле высноваў амэрыканскіх экспэртаў, Аль-Каіда, якая арганізавала трынаццаць гадоў таму самы крывавы пасьля нападу на Пэрл-Харбар напад на Злучаныя Штаты, у выніку антытэрарыстычнай кампаніі значна аслабла, былі зьнішчаны многія людзі зь яе вярхоў. Уплыў некалі другога пасьля бін-Ладэна чалавека ў Аль-Каідзе Аймана аз-Завахіры ў філіялах тэрарыстычнай сеткі рэзка ўпаў. У дакладзе, напрыклад, гаворыцца пра тое, што радыкальныя групы ў Сырыі і група, найперш вядомая, як Аль-Кайда, у Іраку не прынялі яго пасярэдніцтва ў іх спрэчцы. Групоўкі, якія фармальна належаць да Аль-Каіды, ігнаруюць, напрыклад, яго патрабаваньне пазьбягаць нападаў на мірнае мусульманскае насельніцтва.
На зьмену згаслае Аль-Каіды прыходзяць шматлікія аўтаномныя арганізацыі ў розных паўночна-афрыканскіх краінах, якія ў меншай ступені залежаць ад фінансавай падтрымкі Аль-Каіды, і фінансуюць свае апэрацыі, зьбіраючы даніну за вызваленьне ўзятых імі закладнікаў.


Амэрыканскія экспэрты робяць выснову аб тым, што Сырыя пераўтварылася ў поле бітвы розных тэрарыстычных групаў, якія дзейнічаюць па абодва бакі канфлікту. Яны адзначаюць пастаянны прыток добраахвотнікаў, для якіх вайна ў Сырыі дае магчымасьць прайсьці баявую падрыхтоўку, якую, як асьцерагаюцца ўрады шматлікіх, у тым ліку і заходніх краін, яны могуць ужыць пасьля вяртаньня дадому.
У дакладзе ўзгадваецца і Беларусь. У прыватнасьці, пішуць пра інцыдэнт 26 лістапада 2013 году, калі невядомы страляў у двух беларусаў у сталіцы Йемену Сане. Адзін зь беларусаў загінуў. Ім аказаўся Анатоль Яўгенавіч Мазынскі. Мужчына працаваў на 140 танкарамонтным заводзе з 1974 года, дзе быў дасьведчаным выпрабавальнікам адрамантаваных танкаў.

Таксама ў дакладзе ЗША гаворыцца пра супольныя антытэрарыстычныя вучэньні Беларусі з Кітаем, а таксама беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2013», падчас якіх узброеныя сілы краінаў АДКБ у верасьні 2013 адпрацоўвалі вайсковыя манэўры ўпершыню адначасова на тэрыторыі Расеі і Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG