Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн сумуе па Амэрыцы, але зьбіраецца застацца ў Маскве


Былы кантрактнік амэрыканскай выведкі Эдвард Сноўдэн, які ўцёк у Расею ў мінулым годзе, разьлічвае на падаўжэньне статусу ўцекача ў гэтай краіне. Пра гэта заявіла ў сераду яго адвакат Джэсылін Радак. Дзеяньне візы на знаходжаньне Сноўдэна ў Расеі заканчваецца ў чэрвені.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters прыводзіць словы Радак, якая сказала, што Сноўдэн сумуе па Злучаных Штатах і хацеў бы вярнуцца на Радзіму, але цяпер яго вяртаньне ўяўляецца малаверагодным.

У Злучаных Штатах Сноўдэну, які скраў і аддаў агалосцы дадзеныя аб зборы выведзеных Агенцтвам нацыянальнай бясьпекі, прад’яўленае абвінавачваньне ў крадзяжы дакумэнтаў і распаўсюдзе засакрэчанай інфармацыі. Сноўдэн дамагаецца, каб гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя, аднак ніякіх прыкметаў таго, што амэрыканскія ўлады гатовыя гэта зрабіць, няма.

«Калі міністэрства юстыцыі ЗША гатовае ўступіць са Сноўдэнам у перамовы, ён гатовы размаўляць, але ён не зьбіраецца вяртацца, калі яму давядзецца паўстаць перад судом па абвінавачваньні ў шпіянажы», — сказала Джэсылін Радак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG