Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны Валютны Фонд мяркуе, што эканоміка Расеі ўвайшла ў рэцэсію праз масіўны адток капіталу з краіны ў сувязі з крызысам ва Ўкраіне.

Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік місіі МВФ у Расеі Антонія Спілімбэрга на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.

«Калі мы прытрымліваемся вызначэньня рэцэсіі як адмоўнага росту на працягу двух кварталаў запар, то цяпер Расея з гэтага пункту гледжаньня зазнае рэцэсію», – сказаў Спілімбэрга. Ён паведаміў, што Міжнародны валютны фонд панізіў прагноз па росьце валавога ўнутранага прадукту Расеі ў 2014 годзе з 1,3 адсотка да 0,2 адсотка.

Паводле словаў прадстаўніка МВФ, сёлета чакаецца сыход з краіны фінансавых сродкаў у памеры 100 мільярдаў даляраў. Спілімбэрга адзначыў, што міжнародныя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі ў сувязі зь яе дзеяньнямі адносна Ўкраіны і анэксіяй Крыму, ужо пачалі адмоўна адбівацца на расейскай эканоміцы.
XS
SM
MD
LG