Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 1 траўня: Сьвята працы; дзень памяці Антаніна Дворжака


Першамай. Фрагмэнт савецкага пляката

Першамай. Фрагмэнт савецкага пляката

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску афіцыйны мітынг з нагоды Дня працы пройдзе ў парку імя Янкі Купалы. Пачатак у 12:00. Арганізатары – сталічныя ўлады і афіцыйная Фэдэрацыя прафсаюзаў.

Freedom House прадстаўляе сваю штогадовую справаздачу аб стане свабоды прэсы ў сьвеце.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1576 – Стэфан Баторы стаў каралём Рэчы Паспалітай.

1707 – аб’яднаньне Шатляндыі з Англіяй (Англа-шатляндзкая унія), утварэньне Вялікабрытаніі.

1951 – першая перадача Радыё Свабода (Радыё «Вызваленьне») зь Мюнхэну.

2004 – да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія.

У гэты дзень нарадзіліся:

1906 – Аляксандра Бэргман, дзяячка камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, гісторык, публіцыст.

1915 – Іван Любачка, настаўнік, гісторык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1923 – Джозэф Гелер, амэрыканскі пісьменьнік, аўтар вядомага сатырычнага ваеннага раману «Выкрут-22».

1924 – Віктар Астаф’еў, савецкі і расейскі пісьменьнік.

1931 – Алесь Салавей, беларускі паэт.

1931 – Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік.

У гэты дзень памерлі:

1904 – Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

1945 – Ёзэф Гёбэльс, нямецкі палітычны дзяяч, міністар прапаганды пры Гітлеры.

1978 – Арам Хачатур’ян, савецкі армянскі кампазытар.

1994 – Айртан Сэна, бразыльскі аўтагоншчык, тройчы чэмпіён сьвету ў гонках «Формулы-1».
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Няма нідзе блакітных васількоў –
Такіх, што ў нас – няма нідзе.
І ўноч, і ўдзень яны – трывога сноў:
Я на чужыне не знайшоў такіх нідзе.

Тваіх вачэй блакіт, о квецік мой,
О любая, за ўсё сіней
Блакіт вачэй... Сябруе сум са мной,
Бо не знайсьці ў зямлі чужой такіх вачэй.

Алесь Салавей

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG