Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ў Луганску расстралялі адваката


У Луганску прэзыдэнт адвакацкай кампаніі «Чудоўскі і партнэры » Ігар Чудоўскі атрымаў два кулявыя раненьні ў грудзі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

«Падчас сутычкі з прарасейскімі актывістамі, якая адбылася на тэрыторыі Луганскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, быў цяжка паранены адвакат Ігар Чудоўскі», — паведаміла жонка параненага.

Паводле яе слоў, сэпаратысты, пагражаючы зброяй, спрабавалі прымусіць адваката ўзяць удзел у прэсавай канфэрэнцыі. Спрабуючы супраціўляцца, ён атрымаў раненьні.

«Цяпер ён у бальніцы. Страціў шмат крыві. Адна куля прайшла за 1,5 мілімэтра ад сэрца, другая раздрабіла ключыцы. Яму зрабілі апэрацыю. Яго стан лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі. У яго выдалена дзьве траціны раздробленай ключыцы. Жыцьцядзейнасьць падтрымліваецца прэпаратамі. Аднак, паводле дадзеных на раніцу 30 красавіка, іх дозу зьменшылі. Лекары плянуюць паўторную апэрацыю», — сказана ў паведамленьні.

Ігар Чудоўскі вядомы як прыхільнік эўраінтэграцыі. 6 сьнежня 2013 году невядомыя спалілі ягоны аўтамабіль.
XS
SM
MD
LG