Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане – масавая бойка


Каля адной з барыкад Майдану адбываецца масавая бойка паміж актывістамі Сацыял-нацыяналістычнай асамблеі і, верагодна, самаабаронай.

Як паведамляе «Громадське ТВ», актывісты СНА сабраліся пад будынкам Кіеўскай рады і рушылі шэсьцем з паходнямі ў бок Майдану.

Каля барыкады, насупраць Галоўпаштамту, калёну спынілі. Пачалася бойка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, актывісты СНА плянавалі ісьці пад Вярхоўную Раду, каб патрабаваць ад улады паўнавартаснай анты-тэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе.

Стала вядома, што калёна ўсё адправілася ў ВР з боку Эўрапейскай плошчы, паведамляе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG