Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя забараніла распаўсюджваць мапы Кальварыйскіх могілак


29 красавіка выйшла мапа Кальварыйскіх могілак з пазначэньнем пахаваньняў людзей, якія асабліва спрычыніліся да беларускай справы. Але раздаваць іх міліцыя забараніла.

29 красавіка выйшла мапа Кальварыйскіх могілак з пазначэньнем пахаваньняў людзей, якія асабліва спрычыніліся да Беларушчыны і беларускай справы.

Прэзэнтацыя мела адбыцца на Кальварыйскіх могілках 29 красавіка, аднак супрацоўнікі міліцыі заявілі, што распаўсюд мапы будзе разглядацца як несанкцыянаваная акцыя.
«Здымаць відэа можаце, але распаўсюджваць гэтыя мапы нельга, і каб ніякай незарэгістраванай сымболікі. І зарэгістраванай таксама», — заявіў журналістам падпалкоўнік міліцыі.

Каб пазьбегнуць затрыманьняў, мапы не раздавалі, але імправізаваная экскурсія па могілках усё ж адбылася.
«Бываць на магілах блізкіх, на могілках — гэта важная рыса беларускай ідэнтычнасьці. Беларус, які ня ходзіць рэгулярна на могілкі, — ён, бадай, і не зусім беларус, — распавядае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ля ўваходнай брамы на Кальварыю. — Ня так істотна, ці менавіта тут пахаваныя вашыя блізкія. Важна разумець, што ты тут ня першы на гэтай зямлі. І нідзе мы так моцна гэтага не адчуваем, як на могілках, — гэтую бяконцую зьнітаванасьць пакаленьняў, спрычыніцца да карэньняў у літаральным сэнсе, якія прарасльлі скрозь нас, скрозь людзей».
Сяргей Харэўскі

Сяргей Харэўскі

Сяргей Харэўскі прыйшоў на могілкі са сваёй дачкой. На мапе, якая толькі выйшла з друку, паказвае маленькай, хто дзе пахаваны.

Харэўскі паказвае магілы адных з найвыбітнейшых постацяў, спачылых на Кальварыі, — Яна Баляслава Луцкевіча і Вацлава Іваноўскага.

Павал Дзюсекаў — адзін з распрацоўнікаў мапы і зарэгістраваны экскурсавод па Кальварыйскіх могілках. Паводле Паўла, Кальварыйскія могілкі — найбагацейшы беларускі нэкропаль.
Павал Дзюсекаў, citydog.by

Павал Дзюсекаў, citydog.by



«Мы паказалі на мапе найвыбітнейшыя пахаваньні і збудаваньні на могілках, у тым ліку капліцы і склепы. Вы можаце пабачыць найпрыгажэйшыя надмагільныя камяні, — кажа Дзюсекаў, падыходзячы да магілы Янкі Лучыны. — Вось паглядзіце, на магіле шмат кветак, людзі прыходзяць, памятаюць».
Аляксей Сапрыкін

Аляксей Сапрыкін

Адзін з удзельнікаў экскурсіі Аляксей Сапрыкін кажа:

«Зараз ёсьць вялікая мода на вывучэньне сваіх каранёў, сваёй сям’і, і таму наступным крокам — вывучэньнем сваёй Бацькаўшчыны».

Сапрыкін лічыць, што такія мапы павінны быць не на паперы, а больш мультымэдыйныя, дыступныя ў інтэрнэце на розных плятформах.

Міліцыянты сачылі за ўдзельнікамі і здымалі на відэакамэру.

Мапа Кальварыйскіх могілак выйшла паўтысячным накладам у каляровай і чорна-белай вэрсіі. Атрымаць мапу можна па пошце, напісаўшы нам на адрас radiosvaboda@gmail.com

«Беларускі нацыянальны нэкропаль» — так называецца праект Радыё Свабода, мае на мэце пашырыць веды пра памерлых беларускіх культурных і грамадзкіх дзеячоў і ўшанаваць іх памяць. У яго межах Свабода выдае мапы-схемы менскіх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньняў. Усе мапы даступныя ў інтэрнэце.

СПАМПАВАЦЬ PDF >






Мапа Кальварыйскіх могілак выйшла паўтысячным накладам у каляровай і чорна-белай вэрсіі. Атрымаць мапу можна па пошце, напісаўшы нам на адрас radiosvaboda@gmail.com

Восеньню выйшла аналягічная мапа Усходніх могілак:

>> ПЕРАЙСЬЦІ НА СТАРОНКУ ПРАЕКТУ

XS
SM
MD
LG