Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША імгненна адрэагуюць на перасячэньне расейскімі войскамі ўкраінскай мяжы


У ЗША абяцаюць імгненную рэакцыю на перасячэньне войскамі РФ украінскай мяжы. Такое разьвіцьцё падзей будзе драматычным і выкліча трагічныя наступствы.


Пра гэта сказаў на брыфінгу ў Кіеве амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пайэт.
«Калі расейскія войскі пяройдуць мяжу, гэта будзе вельмі вялікай эскаляцыяй, і на гэта будзе імгненная рэакцыя ЗША», — заявіў амбасадар.

Пайэт паабяцаў, што ў выпадку эскаляцыі канфлікту Расею чакаюць новыя санкцыі.
«Занадта рана сьпісваць гэтыя санкцыі. Я бачыў некаторыя камэнтары, уключаючы калегаў, сяброў у фінансавым сэктары, што гэтага недастаткова. Калі паглядзець на тыя страты, якія мае расейскі рынак, занадта рана казаць, што гэтыя санкцыі не будуць мець уплыву. Гэта не канец. Санкцыі накіраваныя, каб дасягнуць некаторых зьменаў у дзеяньнях Расеі. Калі мы ўбачым далейшую эскаляцыю, дэстабілізацыю, будзе наступная рэакцыя на гэта», — адзначыў ён і выказаў надзею, што гэтыя крокі ЗША будзе рабіць сумесна з ЭЗ.

Пайэт нагадаў, што ЗША і Ўкраіна дамовіліся, што Амэрыка акажа ўкраінскім войскам «нелятальную» вайсковую дапамогу. Ён адзначыў, што яго краіна плянуе ўзмацніць гэтую дапамогу, адказваючы на запыты Ўкраіны, перадае УНІАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG