Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Daily Beast: Выведка ЗША перахапіла гутаркі Крамля са шпіёнамі ва Ўкраіне


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што амэрыканскія спэцслужбы перахапілі размовы прарасейскіх сілаў на ўсходзе Ўкраіны з кіраўніцтвам з Масквы.

Пра гэта Кэры сказаў 25 красавіка, падчас закрытай сустрэчы Трохбаковай камісіі ў Вашынгтоне, піша выданьне The Daily Beast.

Цяпер у ЗША ёсьць доказы таго, што расейская ўлада з Масквы кіруе сеткай сваіх шпіёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Гэтыя запісы апрацоўваюцца. На іх супрацоўнікі спэцслужбаў атрымліваюць загады з Масквы.

«Мы дакладна ведаем, хто раздае гэтыя загады, і адкуль яны паступаюць», — адзначыў Кэры падчас закрытай сустрэчы.

Пры гэтым Кэры не назваў імёнаў канкрэтных расейскіх чыноўнікаў, якія фігуруюць у запісах.

Але ён цьвердзіць, што запісы ўтрымліваюць доказы таго, што рускія наўмысна распальваюць хваляваньні на ўсходзе Ўкраіны.

«Невыпадкова, што на іх былі ідэнтыфікаваныя тыя ж людзі, якія былі ў Крыму і Грузіі, а цяпер яны дзейнічаюць на ўсходзе Ўкраіны», — сказаў Кэры.

Ён таксама адзначыў, што такія мэтады дзеяньня зьяўляюцца зьневажальнымі для любых спэцслужбаў.

«Гэта бандытызм з боку дзяржавы. Гэта найгоршая лінія паводзінаў», — заявіў дзяржсакратар ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG