Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія заўзятары супраць расейскага шэсьця па Менску


Ініцыятыва заўзятараў зборнай Расеі ў дзень адкрыцьця чэмпіянату сьвету па хакеі зрабіць шэсьце па вуліцах Менска выклікала хвалю камэнтароў на форумах у інтэрнэце.

На сайце спартовай газэты «Прессбол» Deadmorg піша: «Ну што- падобна на пачатак Данецка!!!Не хаджэньням — у нас сваім нельга!!!»

«Чамадан — Вакзал — Расея !!!», - напісаў Kоnstantin.

REDLiNE: «Стопрац дазволяць, інакш ваван увядзе войскі за ўшчамленьне правоў рускіх».

Реальный болела: «Няхай па сваім Мухасранскам маршыруюць».

Чертович: «На Бангалор :-)»

OKI: «Далоў расейскіх акупантаў з нашай зямлі!»

Anders Friden: «Вось у тым і справа, што перамагалі разам, а гэтым вылучыцца трэба. Ды яшчэ не ў сваёй краіне. А на фоне цяперашніх падзей ва Ўкраіне гэта наогул глядзіцца з выклікам і правакацыйна. Спадзяюся, што такога асобнага шэсьця ім ніхто не дазволіць зрабіць. Яшчэ раз кажу: хочаце ўдзельнічаць — удзельнічайце разам з усімі. Няма чаго тут парадкі свае ўводзіць. Сёньня саступім ў гэтым, заўтра на галаву сядуць".

narvik:«Рашская Імпэрыя зьбірае страчаныя землі пад калярадзкімі лёзунгамі. Нешта мне падказвае, што гэты марш — праверка на вашывасьць нашых уладаў: калі дазволяць — значыцца анэксія па Крымскаму сцэнару, а-ля рэфэрэндум аб уваходжаньні і г.д., калі не — то па Данецкаму...»

Dim-ON: «Калярадзкае нашэсьце».

Хитрый Лис: «У Варшаве на Эўра 2012 таксама прайшліся. І шмат чаго непрыгожага рабілі для палякаў. Таму асабіста я не хацеў бы бачыць расейскія пысы на менскіх вуліцах у дзень перамогі адной таталітарнай сыстэмы над іншай».

kovalvolk: «Ютуб адкрыйце і паглядзіце, што зараз робіцца на ўсходзе Ўкраіны. Чаму мірныя мітынгі з украінскімі сьцягамі разганяюць адмарозкі з бітамі і нажамі. Я яшчэ зразумеў, калі б з бандэраўскім сьцягам выйшлі, а так атрымліваецца, што людзі ў сваёй краіне не могуць выйсьці са сваім нацыянальным сьцягам. Вы вось уявіце, што вы ідзяце па горадзе пасьля футболу зь бел. сьцягам і на вас налятаюць адмарозкі з трыкалёрам і лупяць бітай. Вы лічыце гэта нармальным?»

Таксама шмат камэнтароў на спартыўным сайце by.tribuna.com.

Horad.Barysaŭ: «Спадзяюся Менск прыме іх не горш за Варшаву».

motsny_02: «!!! Мы беларускія фанаты гэтага не дапусьцім!!! Калі гэта дазволяць, то будзе проста бойня!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!»

kianoo: «Прапаную АМАПу ў гэты дзень працаваць так, як і зь беларусамі, спакаваць у аўтазакі, потым на пару сутак + штраф за хлопаньне і лаянку матам. Ці ўвогуле забараніць, як забаранілі недзярж. прафсаюзу на 1 траўня».

Никита Никулин: «А будуць сьпяваць Путцін — ...ло?»

Oleksa: «Нармальна да нармальных рускіх стаўлюся. Але ў іх цяпер у галовах падманлівая эйфарыя на глебе імпэрскіх амбіцый. Нельга парад дазваляць».

У 2012 годзе перад пачаткам гульні зборных Расеі і Польшчы на Эўра-2012 у Варшаве ўспыхнулі сутыкненьні паміж расейскімі і польскімі футбольнымі заўзятарамі. Тысячы расейскіх фанатаў прайшліся маршам ў гонар Дня Расеі праз цэнтар Варшавы. Калі калёна праходзіла па мосьце, польскім фанатам удалося прарвацца скрозь паліцэйскае ачапленьне. Пачаліся сутычкі. Паліцыя затрымала каля 200 заўзятараў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках. Польская паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ і вадамёты. Марш быў санкцыянаваны польскімі ўладамі. Каля 6 тысяч паліцэйскіх суправаджалі заўзятараў. Польская апазыцыя асудзіла ўхваленае ўладамі шэсьце расейцаў як правакацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG