Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане ўсё больш праціўнікаў Мытнага саюзу


Актывісты руху «Кіргізстан супраць Мытнага саюзу» на сваёй старонцы ў сацсетках актыўна заклікаюць грамадзян супрацьстаяць уступленьню краіны ў Мытны саюз, паведамляе сайт кіргізскай службы нашага радыё.

Удзельнікі руху лічаць, што ўсе перамовы па ўступленьні краіны ў МС павінны быць прыпыненыя ў сілу нявырашанасьці канфлікту паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй.

Грамадзянскія актывісты паведамляюць, што 12 красавіка 2014 году ў Алматы адбыўся Антыэўразійскі форум, дзе экспэрты аднадушна прызналі, што ўступленьне Казахстану ў Мытны саюз не прынесла яму выгады, а ўступленьне ў Эўразійскі саюз было названа «геапалітычнай памылкай».

У звароце руху таксама гаворыцца: «Агрэсія Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны, якая пачалася з-за нежаданьня Ўкраіны ўступіць у Мытны саюз, павінна прымусіць яшчэ раз задумацца постсавецкія дзяржавы аб сваім сувэрэнітэце, незалежнасьці, дзяржаўнасьці. Мы лічым, што ўступленьне Кіргізстану ў МС зьяўляецца неабдуманым, пасьпешлівым і недальнабачным рашэньнем у сілу палітычных, сацыяльна-эканамічных наступстваў з-за эканамічных санкцый, якія ўводзяцца супраць Расеі з боку разьвітых дзяржаў сьвету».
XS
SM
MD
LG