Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Луганску мітынгоўцы захапілі абласную адміністрацыю


У Луганску мітынгоўцы ўзялі штурмам абласную дзяржаўную адміністрацыю.

Прарасейскія актывісты выбілі вокны ў будынку і ўварваліся ўнутр.

«Украінская праўда» адзначае, што сэпаратысты падышлі да адміністрацыі з боку захопленага раней будынка ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны.

Яны ўварваліся ў адміністрацыйную ўстанову з крыкамі «Хунты прэч!», «Расея!».

На плошчы перад адміністрацыяй прыкладна дзьве тысячы чалавек. Людзі стаяць са сьцягамі, амаль ва ўсіх прысутных на вопратцы георгіеўскія стужкі.
XS
SM
MD
LG