Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Фэдэрацыі Расеі ўхваліў «закон аб блогерах»


Раней прыняты гэты дакумэнт быў прыняты Дзярждумай. Згодна з законам, блогеры, у якіх на пэрсанальным сайце або старонцы ў сацсетках зафіксаваныя мінімум 3000 наведваньняў у суткі, павінны ўносіцца ў пэўны рэестар.

Заканадаўчая ініцыятыва зьяўляецца часткай «антытэрарыстычнага пакету», унесенага на разгляд «па сьлядах» выбухаў у Валгаградзе ў канцы мінулага году. Законапраектам прадугледжваюцца санкцыі за парушэньне ўстаноўленых патрабаваньняў. Так, фізычным асобам у падобным выпадку пагражае штраф ад 10 да 30 тысяч рублёў, юрыдычным — ад 50 да 300 тысяч. Пры паўторным парушэньні сума штрафаў акажацца большай.

У распаўсюджаным напярэдадні юрыдычным заключэньні Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі на гэты законапраект гаворыцца, што асноўныя палажэньні дакумэнту «ўскладаюць на дзясяткі мільёнаў расейскіх грамадзян і на сотні мільёнаў замежнікаў абавязаньні, прадугледжаныя заканадаўствам для СМІ, не падаючы ніякіх гарантый і абмяжоўваючы ў той жа час іх права на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця». «Дадзенае ўзмацненьне жорсткасьці дзяржаўнага кантролю, фактычна, вельмі сур’ёзна абмяжоўвае канстытуцыйную свабоду шукаць, атрымліваць, перадаваць і распаўсюджваць інфармацыю», — лічаць сябры праваабарончай Рады.

Кіраўнік Рады Міхаіл Фядотаў зьвяртаўся да старшыні Савета Фэдэрацыі Валянціны Мацьвіенкі з просьбай разгледзець магчымасіць адхіленьня закону і адпраўкі яго на дапрацоўку.
XS
SM
MD
LG