Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсакратар АБСЭ прыбыў у Кіеў дзеля вызваленьня місіі


Генэральны сакратар АБСЭ Ламбэрта Заньер прыбыў у Кіеў.

Ён праводзіць сустрэчу з выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Андрэем Дзешчыцам, паведамілі ў прэс — службе Міністэрства замежных спраў Украіны.

Заньер павінен быў прыбыць ва Ўкраіну 27 красавіка ў сувязі з захопам вэрыфікацыйнай місіі АБСЭ баявікамі ў Славянску 25 красавіка.
Па дадзеных Мінабароны Германіі, у складзе няўзброенай місіі, затрыманай у Славянску, трое ваенных назіральнікаў з Германіі, адзін нямецкі ваенны перакладчык і чацьёра ваенных назіральнікаў з Даніі, Чэхіі, Польшчы і Швэыі.
Баевікі заявілі пра намер абмяняць іх на сваіх палонных, у прыватнасьці, на арыштаванага «народнага губэрнатара» Данецка Паўла Губарава.

АБСЭ накіравала ў Славянск каманду для вызваленьня сваіх назіральнікаў, паведамляе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG