Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыбыў у Менск


Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Менск, дзе возьме ўдзел у пасяджэньні Эўразійскага эканамічнага савету. Сустрэча спачатку пройдзе ў вузкім коле на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, затым у пашыраным складзе. Мяркуецца, што пасьля сустрэчы кіраўнікі Расеі, Беларусі і Казахстану зробяць заяву для прэсы.

Першым у Менск прыляцеў Нурсултан Назарбаеў. Яны ўжо сустрэліся з Лукашэнкам і далі кароткае відэаінтэрвію журналістам.

Паводле Назарбаева, двухбаковы таваразварот паміж краінамі расьце, пасьля візыту Лукашэнкі ў Казахстан было створана 14 сумесных кампаній.

Беларускі кіраўнік прыняў таксама чыноўнікаў Эўразійскай эканамічнай камісіі. У размове зь Сяргеем Хрыстэнкам ён, у прыватнасьці, падкрэсьліў, што ў дамове аб Эўразійскім эканамічным зьвязе павінна быць больш эканомікі, чым палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG