Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Народны рэфэрэндум» заклікае ўлады прытрымлівацца нэўтралітэту


Пуцін ляціць у Менск

Пуцін ляціць у Менск

Удзельнікі ініцыятывы «Народны рэфэрэндум» зьвярнуліся да ўладаў Беларусі напярэдадні візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

«Перамовы ў Мінску будуць вельмі няпростымі. Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі пацьвердзіць прынцып цэласнасьці, непадзельнасьці Ўкраіны. Заклікаем прытрымлівацца замацаванага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь нейтралітэту і не рабіць ніякіх, нават самых малых крокаў, якія могуць пагражаць нашай незалежнасьці. У гэтым, нягледзячы на ўсё нашы палітычныя разыходжаньні, мы мусім быць адзіныя», — гаворыцца ў заяве.

«Народны рэфэрэндум» таксама прапанаваў беларускім уладам далучыцца да Маршу незалежнасьці 14 траўня.

Ініцыятарамі «Народнага рэфэрэндума» зьяўляюцца рухі «Гавары праўду», "За свабоду"і партыя БНФ. Мэта ініцыятывы — правядзеньне агульнарэспубліканскага рэфэрэндума паводле шасьці пытаньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG