Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Параненага снайпэрам Генадзя Кернэса адправілі ў Ізраіль


Кіраўнік адміністрацыі Харкава Генадзь Кернэс, які быў цяжка паранены снайпэрам 28 красавіка, сёньня ўначы перавезены ў Ізраіль.

Рашэньне пра магчымасьць перавозкі прымалі ізраільскія лекары, паведамляюць украінскія СМІ.

У які горад перавезены Кернэс, не паведамляецца зь меркаваньняў бясьпекі.

Стан палітыка ацэньваецца як вельмі цяжкі.

У Генадзя Кернэса стрэлілі 28 красавіка ў 11.30 падчас ранішняй прабежкі.
XS
SM
MD
LG