Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону Чак Хэйгл пагаварыў па тэлефоне зь Сяргеям Шойгу


Чак Хэйгэл
Чак Хэйгэл

Міністр абароны Расеі Сяргей Шойгу ў тэлефоннай размове з міністрам абароны ЗША Чакам Хэйглам назваў падвышэньне актыўнасьці амэрыканскіх і натаўскіх войскаў каля межаў Расеі «беспрэцэдэнтным».

Паводле паведамленьняў прэсавай службы Міністэрства абароны Расеі, размова адбылася 28 красавіка.

Раней паведамлялася, што 150 амэрыканскіх вайскоўцаў прыбылі ў Эстонію для ўдзелу ў вайсковых вучэньнях. Велікая Брытанія і Францыя перакінулі ў краіны Балтыі 8 зьнішчальнікаў.

Кіраўнік Пэнтагона патлумачыў дзеяньні Вашынгтона і Брусэля скрайней заклапочанасьцю сытуацыяй вакол Украіны. Паводле ягоных словаў, дзеяньні НАТА ня носяць правакацыйны характар, а накіраваныя на дэманстрацыю блёкавага адзінства і падвышэньне абараняльных магчымасьцяў саюзьнікаў.

Шойгу, у сваю чаргу, патлумачыў нарошчваньне расейскіх войскаў на мяжы з Украінай «пэрспэктывай жорсткіх сілавых дзеяьняў супраць мірнага насельніцтва». Менавіта гэта, нібыта, стала прычынай абвяшчэньня Расеяй масштабных вайсковых вучэньняў. У той жа час, калі ўкраінскія ўлады абвясьцілі, што ня буду выкарыстоўваць рэгулярныя вайсковыя часткі, Расея нібыта адклікала свае падразьдзелы ў месцы дыслякацыі.

Шойгу запэўнівае амэрыканаскага калегу, што Расея гатовая да кантактаў і ўступленьня ў перамовы з усімі зацікаўленымі бакамі, каб зьнізіць напружанасьць ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG