Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 29 красавіка: Саміт Мытнага саюзу ў Менску, дзень памяці Гічкока


«Галавакружэньне», фрагмэнт з фільму Альфрэда Гічкока
«Галавакружэньне», фрагмэнт з фільму Альфрэда Гічкока

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Радаўніца, дзень памінаньня памерлых.

Саміт мытнага саюзу ў Менску з удзелам кіраўнікоў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Расеі – Ўладзімера Пуціна і Казахстану – Нурсултана Назарбаева.

Менск, кніжная крама «Логвінаў», прэзэнтацыя кнігі Сяргея Прылуцкага (Сірожы Пістончыка) «Дэгенэратыўны слоўнік». Пачатак у 19 гадзінаў.

Брусэль, чакаецца што Эўразьвяз абнародуе імёны 15 прадстаўнікоў расейскай уладнай эліты, на якіх будуць распаўсюджвацца
дадатковыя санкцыі супраць Расеі.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1918 – Цэнтральная Рада Ўкраіны прыняла канстытуцыю Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая так і не ўступіла ў сілу. Нямецкія войскі акупавалі Ўкраіну, на патрабаваньне нямецкай акупацыйнай улады Цэнтральная Рада была распушчаная, ліквідаваная Ўкраінская Народная Рэспубліка і ўтвораны гетманат Паўла Скарападзкага.

1975 – Віетнамская вайна: пачатак эвакуацыі амэрыканскага пэрсаналу з Сайгону.

У гэты дзень нарадзіліся:

1863 – Канстанцінас Кавафіс, грэцкі паэт.

1884 – Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык

1921 – Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык, літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў новай беларускай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. Галоўныя публікацыі: «Па сьлядах аднаго міту» (1989); «Старажытная Беларусь: Полацкі і Наваградзкі пэрыяды» (1990); «Старажытная Беларусь: Віленскі пэрыяд» (1994); «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» (2000).

1940 – Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.

У гэты дзень памерлі:

1924 – Міхаіл Пліс, беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзяяч.

1931 – Яўхім Карскі, філёляг-славіст, мовазнаўца, фальклярыст, этнограф, заснавальнік навуковага беларусазнаўства.

1980 – Альфрэд Гічкок, амэрыканскі кінарэжысэр, клясік фільмаў жахаў.

2002 – Ігар Гермянчук, грамадзка-палітычны дзяяч, галоўны рэдактар газэты «Свабода» ў 1991–1997 гадах.
ЦЫТАТА ДНЯ

Жанчына павінна быць як добры фільм жахаў: чым больш месца застаецца ўяўленьню, тым лепш.

Альфрэд Гічкок
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG