Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску забаранілі незалежным прафсаюзам сьвяткаваць Першамай


Аляксандар Ярашук

Аляксандар Ярашук

Менгарвыканкам не дазволіў Беларускаму кангрэсу незалежных прафсаюзаў (БКДП) правесьці 1 траўня ў парку Дружбы народаў мітынг.

У афіцыйным адказе напісана, што ў гэты дзень на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў «будуць праводзіцца масавыя народныя гуляньні з канцэртнай праграмай».

Для старшыні БКДП Аляксандра Ярашука такі адказ стаў «цалкам чаканым»:

«У страху вочы настолькі вялікія, што ўлады адкрыта асьцерагаюцца якой-небудзь масавай акцыі з боку незалежных прафсаюзаў, — заявіў Ярашук у інтэрвію БелаПАН. — Адзіная выснова з усяго гэтага: калі асьцерагаюцца, значыць, справы ў іх вельмі кепскія, сацыяльна-эканамічнае становішча складанае. Іх матывы таксама, думаю, зьвязаныя з маючым адбыцца чэмпіянатам сьвету па хакеі ў Менску».

«Хай гэта застаецца на сумленьні саміх уладаў. Яны цяпер у такім стане, што палохаюцца ўласнага ценю, ня кажучы ўжо пра арганізаванае мерапрыемства з боку працоўных, прадстаўнікоў арганізацый незалежных прафсаюзаў», — падсумаваў Ярашук.

Раней улады Берасьця таксама забаранілі вулічную акцыю з нагоды 1 Траўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG