Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць памерлых у Беларусі за першы квартал 2014 году перавысіла колькасьць народжаных.

Адпаведныя лічбы выглядаюць так: 31 311 і 27 690. Гэтыя дадзеныя зьявіліся сёньня на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Адмоўная розьніца, хоць і меншая параўнальна зь першым кварталам 2013 году (адпаведна 13,1% і 19,8%), усё ж застаецца.

Кандыдат філязофскіх навук, дырэктар сацыялягічнага цэнтру «Люстэрка-ІНФО» Леанід Міхейчыкаў кажа: можна назваць зь дзясятак прычынаў такога становішча з дэмаграфіяй. Але галоўныя зь іх дзьве:

«Па-першае, існуючая ў Беларусі дэмаграфічная сытуацыя нармальна не рэгулюецца дзяржавай. Так, з боку ўладаў ёсьць шмат абяцанак. Але пераважная большасьць зь іх не выконваецца, а тыя, што выконваюцца, не настолькі значныя. Зацікаўленасьць у падвышэньні роўню нараджальнасьці як быццам і ёсьць. Аднак толькі на словах. І справамі яна пацьвярджаецца слаба. Таму можна сьцьвярджаць — рэальная дэмаграфічная палітыка ў нашай краіне адсутнічае.

Другая галоўная прычына — наступствы чарнобыльскай навалы. Як улады ні імкнуцца пераканаць людзей, што вялікай небясьпекі няма, што на забруджаных землях можна сеяць, колькасьць анкалягічных хворых расьце з кожным годам. Я нядаўна быў у Бараўлянах і на ўласныя вочы бачыў, колькі там людзей. І на бясплатнае лячэньне, і на платнае».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG