Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры праведнікі народаў сьвету зь Беларусі атрымаюць дыплёмы


28 красавіка — Дзень памяці ахвяраў галакосту. У Ізраілі ён лічыцца днём нацыянальнай жалобы з 1951 году. Сёньня згадваюць габрэяў, якія сталі ахвярамі нацызму.

У Менску адбудзецца цырымонія ўручэньня трох дыплёмаў «Праведнікаў народаў сьвету». Іх атрымаюць беларусы, якія ратавалі габрэяў у Другую сусьветную вайну.

Цырымонія адбудзецца ў Ізраільскім культурным цэнтры пры судзеяньні амбасады Ізраіля ў Беларусі. У ёй возьме ўдзел амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал.

У Беларусі званьне «Праведніка сьвету» маюць больш за 600 чалавек, усяго ў сьвеце — каля 23 тысяч.
XS
SM
MD
LG