Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянам Малдовы ад сёньняшняга дня больш не патрэбна віза для наведваньня большасьці краін Эўразьвязу.

Гэта тычыцца наведваньня Шэнгенскай зоны грамадзянамі з біямэтрычнымі пашпартамі, адзначылі ў Эўракамісіі.

Шэнгенская зона ўключае большасьць краін ЭЗ і некалькі дзяржаў, якія не ўваходзяць у зьвяз, напрыклад, Нарвэгію і Швайцарыю.

Ва ўмовах крызысу ва Ўкраіне ЭЗ насуперак меркаваньню Расеі паглыбляе адносіны з усходнеэўрапейскімі партнэрамі.

Прэм’ер-міністар Малдовы Юры Лянкэ заявіў, што падтрыманыя ЭЗ рэформы і бязьвізавы рэжым для грамадзян Малдовы даюць надзею на ўрэгуляваньне «замарожанага канфлікту» у Прыднястроўі. Лянкэ адзначае, што Малдова становіцца прывабнай для тых, хто жыве ў мяцежным рэгіёне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG