Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суіцыд у менскім мэтро. Цягам гадзіны не хадзілі цягнікі


У 17:24 рух цягнікоў па першай лініі Мінскага метро быў адноўлены, піша БелаПАН.

Прычынай спыненьня стаў суіцыд. На станцыі «Парк Чалюскінцаў» пад цягнік, які прыбываў на плятформу, кінулася жанчына.

Як паведаміў БелаПАН памочнік начальніка Менскага гарадзкога ўпраўленьня МНС Віталь Дэмбоўскі, жанчына загінула. Яе асобу вызначаць спэцыялісты. З выгляду загінулай 50-60 гадоў.

Рух цягнікоў быў спынены ў 16.14 і аднавіўся ў 17.24. Такім чынам, перапынак у руху склаў адну гадзіну дзесяць хвілін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG