Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты прапануюць называць узброеных сэпаратыстаў тэрарыстамі


Журналісты ўкраінскага выданьня «Обозреватель» выступілі з прапановай да ўкраінскіх грамадзянаў называць узброеных сэпаратыстаў ва ўсходніх абласьцях не інакш як тэрарыстамі.

«Зьвяртаемся да грамадзтва, перш за ўсё да журналістаў і палітыкаў — працэсы, якія адбываюцца на ўсходзе Ўкраіны, неабходна называць сваімі імёнамі. Там варочаюць не актывісты і не сэпаратысты, гэта — тэрарысты», — гаворыцца ў паведамленьні Обозревателя.

Як гаворыцца ў паведамленні, тэрарызм стаў відавочны пасьля таго, як ваеўнікі зьнялі маскі, і ўвесь сьвет убачыў, што камандуючым тэрарыстаў у Славянску зьяўляецца дзейны афіцэр ФСБ Ігар Стралкоў.
«Гэта пад яго камандаваньнем вайскоўцы РФ са зброяй у руках захопліваюць ня толькі мірных грамадзянаў, але і членаў місіі АБСЭ, яны захопліваюць супрацоўнікаў СБУ і катуюць іх. Спытайце ў 18 закладнікаў-журналістаў, у зьніклага тэатральнага рэжысэра — ці можна называць іх захопнікаў актывістамі або сэпаратыстамі?», — рытарычна пытаюцца журналісты.

«Мы павінны жыць па прынцыпе сучаснага сьвету: перамовы з тэрарыстамі не вядуцца. Іх трэба зьнішчаць. Бо яны не Славянск захапілі, яны ўтрымліваюць у закладніках усю краіну, з-за іх над усёй краінай пастаянна навісае пагроза адкрытай расейскай інтэрвэнцыі, нацыя жыве ў чаканьні поўнай акупацыі. Нашае лібэральнае стаўленьне да ваеўнікоў, спроба зарэтушаваць іх дзейнасць пад сэпаратызм — гэта дапамога самаму вялікаму злу ХХІ стагодзьдзя», — гаворыцца ў паведамленьні «Обозревателя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG