Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты захапілі будынак тэлерадыёкампаніі ў Данецку


Невялікая група прыхільнікаў фэдэралізацыі Ўкраіны пасьля перамоваў зь міліцыяй ўвайшла ўнутр будынка Данецкай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Сэпаратысты над будынкам тэлерадыёкампаніі ўсталявалі сьцяг «Данецкай народнай рэспублікі», перадае зь месца падзеяў карэспандэнт РІА Навіны.

У двары таксама ёсць супрацоўнікі спэцаддзелаў у чорнай форме з аўтаматамі Калашнікава. Убачыўшы натоўп, яны адышлі за будынак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG