Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Павал ІІ аб'яўлены сьвятым. Падчас кананізацыі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі


Ян Павал ІІ стаў сьвятым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:25 0:00
Наўпроставы лінк

Яна Павал ІІ стаў сьвятым

У Ватыкане Папа Рымскі Францішак абвясьціў сьвятымі двух сваіх папярэднікаў Яна Паўла II і Яна XXIII. Урачыстую імшу дапамагаў весьці ганаровы папа Бэнэдыкт XVI.

На плошчы Сьвятога Пятра і прылеглых да яе вуліцах сабраліся больш за мільён паломнікаў. Над натоўпам луналі сьцягі розных краін, сярод якіх прыкметныя былі і бел-чырвона-белыя палотнішчы, таксама расьцяжка «На Беларусі Бог жыве». За падзеяй праз мэдыі назіралі два мільярды людзей у сьвеце.


Сабор Сьвятога Пятра ў нядзелю будзе адкрыты да 22:00, каб людзі мелі магчымасьць памаліцца перад мошчамі Новаабвешчаных сьвятых.

Сьвяты папа Ян Павал II (Караль Вайтыла з Польшчы), названы «вялікім папам», памёр у 2005 года. Гэты пантыфік праславіўся сьмелай дзейнасьцю у часы Халоднай вайны. Ён узначальваў Сьвяты прастол на працягу амаль 27 гадоў.


Сьвяты Папа Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ронкалі, ураджэнец Італіі), вядомы рэфарматар царквы, памёр у 1963 годзе. Ён увайшоў у гісторыю як «добры папа».

Сусьветныя мэдыі называюць сёньняшнія ўрачыстасьці «нядзеляй чатырох папаў»: гэта ўпершыню ў гісторыі царквы два папы залічылі да ліку сьвятых двух сваіх папярэднікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG