Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці баіцеся «халоднай вайны» паміж Расеяй і Захадам? Адказваюць берасьцейцы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як вы ставіцеся да пагрозы новай «халоднай вайны» паміж Расеяй і Захадам? Ці непакоіць вас такая пэрспэктыва і чаму? На такое пытаньне карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.

Пэнсіянэрка: Я так лічу, што не павінна быць паміж Расеяй і Амэрыкай «халодная вайна». Можа ж, у іх там ёсьць халодныя галовы, што да такога не дапусьцяць. Нікому ж лепей ня будзе, ні Амэрыцы, ні Расеі і ні Ўкраіне, ні Беларусі... Ніхто ад гэтага ня выйграе, усе толькі прайграюць. Людзі якія ад гэтага пацярпяць? Простыя, якія і зараз там церпяць ва Ўкраіне.

Спадарыня: Мне, канечне ж, не хацелася б, каб варагавалі Расея і Амэрыка. Таму што ні да чога добрага гэта не прывяло ў мінулым стагодзьдзі. Краіны ваююць, а так маглі б гандляваць, зарабляць грошы. Замест таго каб сябраваць, яны будуць супернічаць — гэта ж дрэнна ў першую чаргу для людзей. Ізноў жа, будуць вялікія грошы выдзяляцца на зброю, а не на тое, што людзям патрэбна.

Спадар: Гэта, канечне, паўплывае і на ўнутраныя справы Расеі. Ну, гэта, канечне, адаб’ецца і на эканамічных сувязях зь Беларусьсю. Таму што мы крыху залежым ад Расеі. Калі закрыюць «жалезную заслону», Захад зробіць як у савецкія часы, то, вядома, будзе цяжка Расеі.

Спадарыня: Для нас, для беларусаў, гэта дрэнна. Я, напрыклад, стаўлюся да гэтага вельмі хваравіта. Таму што Расея, Украіна і Беларусь — гэта ўсё, як кажуць, браты і сёстры. Таму калі пачнецца нейкая вайна, то гэта брат на брата пойдзе, і гэта вельмі дрэнна для нас. Для мяне ў тым ліку.
Спадарыня: Каму патрэбная вайна? Толькі палітыкам. Яны ня ўлічваюць думкі мірных грамадзянаў. Так што ім трэба прыслухацца да простых людзей. Калі народ ня хоча вайны, то няхай жывуць самі сабе. У кожнага свая краіна, у кожнага свая дзяржава.

Спадар: Расея, я бачу, самастойная краіна, ёй нічога не дадуць гэтыя халодныя адносіны. У Расеі ўсё ёсьць сваё. Калі будзе канфлікт, то непрыемна, ніхто нікуды ня выедзе, ніхто нічога ня купіць заходняга. Ну, будзем есьці свае гамбургеры і прыдумаем сваю «Кока-колу»...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG