Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нядзеля чатырох папаў». У Ватыкане кананізуюць Яна Паўла ІІ і Яна XXIII (УЖЫВУЮ)


Падчас кананізацыі Яна Паўла ІІ у Ватыкане лунае бел-чырвона-белы сьцяг і відаць транспарант: «На Беларусі Бог жыве!»

Падчас кананізацыі Яна Паўла ІІ у Ватыкане лунае бел-чырвона-белы сьцяг і відаць транспарант: «На Беларусі Бог жыве!»

На кананізацыі Яна Паўла ІІ у Ватыкане лунае бел-чырвона-белы сьцяг і транспарант: «На Беларусі Бог жыве!»

У Ватыкане сёньня адбываецца цырымонія кананізацыі пантыфікаў Яна Паўла II і Яна XXIII. Чакаецца, што на цырымоніі будуць старшыняваць папа Францішак і яго папярэднік Бэнэдыкт XVI.

Сусьветныя медыі называюць сёньняшнія ўрачыстасьці «нядзеляй чатырох папаў». За дзьве тысячы гадоў існаваньня царквы ўпершыню два папы залічваюць да ліку сьвятых двух сваіх папярэднікаў.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ:

Больш за мільён паломнікаў і турыстаў прыбылі ў Рым для ўдзелу ў цырымоніі. Прысутнічаюць 34 кіраўнікі краінаў і ўрадаў.

Ня толькі плошча Сьвятога Пятра, але і бліжэйшыя вуліцы і квартлалы ад раніцы нядзелі запоўненыя людзьмі. Маштабную па размаху сьвяточную імшу дапамагаюць праводзіць 150 кардыналаў, тысяча біскупаў і 6000 сьвятароў.
Ян Павал II (Караль Вайтыла, выхадзец з Польшчы) узначальваў каталіцкую царкву з 1978 па 2005 г.

Ян XXIII (Ангела Джузэпэ Ронкалі зь Італіі), вядомы таксама як «Добры Папа», узначальваў каталіцкую царкву з 1958 па 1963 гады.

Залічэньне папы да ліку сьвятых не адбывалася ў каталіцкай царквы апошнія 60 гадоў. Апошнім сьвятым папам лічыўся Пій Х, кананізаваны ў 1954 годзе
XS
SM
MD
LG