Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна перакрыла Крыму ваду


Паўночна-Крымскі канал цяпер

Паўночна-Крымскі канал цяпер

Украіна перакрыла паступленьне прэснай вады на анэксаваны Расеяй Крымскі паўвостраў.

Паведамляецца, што шлюзы на Паўночна-Крымскім канале, які злучае галоўнае рэчышча Дняпра з паўвостравам, перакрытыя.

Украіна забясьпечвае да 85% патрэбаў Крыму ў прэснай вадзе.

Будаўніцтва Паўночна-Крымскага каналу было скончана ў 1971 годзе, яго даўжыня складае больш за 402 кілямэтры, максымальная прапускная здольнасьць — 300 кубічных мэтраў за сэкунду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG