Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мустафа Джамілёў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію


Лідэр крымскіх татараў Мустафа Джамілёў вылучаны на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.

Яго кандыдатуру падтрымалі некалькі татарскіх арганізацый, у тым ліку Савет старэйшын Татарстану, Татарскі грамадзкі цэнтар і Мэджліс крымска-татарскага народу.

«Несумненна, Мустафа Джамілёў — адзін з самых годных прэтэндэнтаў на гэтую прэстыжную прэмію», — гаворыцца ў іх сумеснай заяве.

На думку грамадскіх арганізацый, якія падтрымалі кандыдатуру Джамілёва, дзякуючы яму крымскія татары сталі інтэграванай часткай украінскага грамадзтва.

Мустафа Джамілёў — адзін з самых вядомых савецкіх дысыдэнтаў, больш за 15 гадоў правёў у турмах і лягерах, дамагаючыся вяртаньня свайго народу ў Крым пасьля сталінскай дэпартацыі.

Лідэр крымскіх татараў ужо двойчы вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію — у 2009 і 2011 гадах.
XS
SM
MD
LG