Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Рымскі падараваў Яцанюку залатую асадку для падпісаньня міру


Папа Рымскі Францішак падараваў прэм’ер-міністру Ўкраіны Арсеню Яцанюку залатую асадку і пажадаў падпісаць ёй мірнае пагадненьне. Пра гэта паведамляе радыё Ватыкану.

Яцанюк сказаў, што таксама на гэта спадзяецца. Ён падараваў Папу навагодні фотаздымак Майдану, адзначыўшы, што тут мільёны ўкраінцаў змагаліся за свабоду і права. Такое ж фота атрымаў таксама і Дзяржаўны сакратар Ватыкану.

Пасьля Ватыкану Яцанюк наведаў базыліку Сьвятой Сафіі ў Рыме, дзе адбылася малітва за Ўкраіну і сустрэча з украінскай суполкай.

Кіраўнік украінскага ўраду прыбыў у Ватыкан для ўдзелу ў кананізацыі Рымскіх біскупаў Яна XXIII і Яна Паўла II, якая адбудзецца ў нядзелю, 27 красавіка, на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Аднак у сувязі з напружанай сытуацыяй ва Ўкраіне ён ня змог застацца на ўрачыстую цырымонію.

Канал "Эўраньюс" пакажа кананізацыю ў простым эфіры.
XS
SM
MD
LG