Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парада для бясьпекі журналіста: «Гавары па-расейску»


У Славянску невядомыя захапілі львоўскага журналіста, пазаштатнага карэспандэнта тэлеканала ZIK Юрыя Ляляўскага. Пра гэта са спасылкай на відавочцаў паведаміў дырэктар праграм ГА «Тэлекрытыка» Віктар Галкін.

Ляляўскі вёў здымкі, яго схапілі і адвялі ў гарвыканкам. Падазрэньне выклікаў пашпарт са львоўскай рэгістрацыяй карэспандэнта.

"Юры сказаў: «Мяне тут арыштоўваюць. Кажуць, што я правакатарі». Я параіў яму размаўляць па-расейску. Ён сказаў: «Говорят, что я провокаторі». Мне падалося, што Юры пасьпеў сказаць яшчэ, што ён журналіст, і ў гэты момант сувязь перапынілася. Я стаў яго набіраць, але чуў ужо: „Абанэнт ня можа прыняць ваш званок“. А калі тэлефанаваў пазней, проста былі гудкі», — распавёў журналіст Андрэй Кулікоў.

Паводле дадзеных «Тэлекрытыкі», аб затрыманні Ляляўскага паінфармаваныя ўлады Славянску, разглядаецца пытаньне аб яго вызваленьні з-пад варты.

Паводле Інстытуту масавай інфармацыі, ад пачатку красавіка на ўсходзе Ўкраіны, пераважна на Данеччыне, сэпаратысты захапілі 18 журналістаў.
XS
SM
MD
LG