Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях: 25-ты раз. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18-й да 21-й


Чарговую гадавіну самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначае традыцыйным «Чарнобыльскім шляхам». Жывое ўключэньне напачатку кожнай гадзіны, адразу пасьля міжнародных навінаў.

Уладам здалося, што яны перамаглі радыяцыю. Рэпартаж з Хойніцкага раёну пра тое, якая прадукцыя вырошчваецца на заражаных землях і куды яна ідзе.

Чаму Чарнобыльская тэма ўжо не зьяўляецца для большасьці беларусаў значнай і актуальнай? Ці мае шанцы стаць уплывовым і масавым экалягічны беларускі рух? У Экспэртызе Свабоды.

Vox populi: як вы ставіцеся да пагрозы новай «халоднай вайны» паміж Расеяй і Захадам? Адказваюць жыхары Берасьця.

Дзёньнік палітвязьняў: Мікалай Статкевіч у сувязі з украінскім вопытам прапануе зьмяніць маральна-псыхалягічную падрыхтоўку беларускага войска.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG