Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты назвалі захопленых назіральнікаў АБСЭ шпіёнамі і адмовіліся вызваляць


Сэпаратысты ў Славянску
Сэпаратысты ў Славянску
Сэпаратысты Славянску пакуль ня маюць намеру адпускаць замежных ваенных інспэктараў, якія знаходзіліся на ўсходзе Ўкраіны, таму што лічаць іх «шпіёнамі».

Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу ў Славянску прадстаўнік мясцовага апалчэньня, перадае РІА «Навіны».
«У іх выяўленыя ваенныя мапы Славянску з адзначанымі блёкпастамі, патроны, ваенныя жэтоны», — сказаў прадстаўнік апалчэньня. Таксама журналістам былі прад’яўленыя дакумэнты затрыманых на імёны Джона Крыстэнсэн (Данія), Кшыштафа Кабэльськага (Польшча), Аксэля Шнайдэра (Германія), у якіх ваенныя назіральнікі былі названыя «афіцэрамі».

Паводле кіраўніка часовага ўраду самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніса Пушыліна, які прыехаў на перамовы, апалчэнцы падазраюць затрыманых у шпіянажы на карысьць НАТО. Па сьцьвярджэнні апалчэнцаў, у аўтобусе знаходзілася чацьвёра грамадзян ФРГ, а таксама па прадстаўніку Даніі, Польшчы, Баўгарыі і Чэхіі.
«У дэлегацыі таксама былі афіцэры Генштабу Украіны», — заявіў Пушылін, адзначыўшы, што апалчэнцы маюць намер абмяняць іх «на нашых палонных, у прыватнасьці, (арыштаванага „народнага губэрнатара“ Данецку) Паўла Губарава».
Пушылін таксама запэўніў журналістаў, што з затрыманымі абыходзяцца добра.

25 красавіка ў 11.40 на ўезьдзе ў Славянск невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх былі 7 прадстаўнікоў АБСЭ, 5 прадстаўнікоў Узброеных сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку. Па апошняй інфармацыі, захопленыя грамадзяне знаходзяцца ў памяшканьні УСБУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG