Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які ў беларусаў нацыянальны алькагольны напой?


Таксама на занятках прэзэнтуюць новы аплет ад Вэлком «mova», які дае магчымасьць пісаць паведамленьні па-беларуску

Арганізатары моўных курсаў «Мова ці кава» запрашаюць падыскутаваць на тэму «Пітныя традыцыі беларусаў». Што пілі раней? Зь якога посуду? Як гатавалі крупнік ды іншыя напоі? Які напой можна назваць нацыянальным?

Будзе прэзэнтаваны традыцыйны тэматычны слоўнік, прысьвечаны назвам напояў, мерам, застольным тостам і традыцыям.

Падчас заняткаў адбудзецца прэзэнтацыя ўнікальнай праграмы для мабільных прыстасаваньняў — «mova», якая дапамагае пісаць паведамленьні на беларускай мове, а таксама ўтрымлівае аўтаматычны расейска-беларускі перакладнік. Аплет прэзэнтуюць Дзьмітры Курловіч, начальнік аддзелу кіраваньня брэндамі Velcom, і Аляксандар Сьмірноў, адзін з распрацоўнікаў.


Музычным госьцем і экспэртам заняткаў — сьпявак і шоўмэн Аляксандар Памідораў.

Заняткі пачнуцца а 19-ай гадзіне 28-га красавіка ў творчай прасторы ЦЭХ [мапа]. Уваход вольны.


У гэты самы час у галерэі «Ў» адбудуцца заняткі «Мова нанова», прысьвечаныя тэме «Тэатар».

Адбудзецца дыскусія пра сучаснасьць беларускага тэатру. Госьці — галоўны рэжысэр Купалаўскага тэатру Мікалай ПІНІГІН, актор гэтага ж тэатру Алесь МАЛЧАНАЎ, вядомы тэатральны крытык Вячаслаў РАКІЦКІ. Апроч таго, проста на занятках будзе паказаны эцюд да спэктаклю “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” паводле аднайменнага раману Сяргея Пясецкага ў выкананьні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пастаноўка Віталя КРАЎЧАНКІ. Выканаўцы: Антон МАКУХА, Алена ГАНУМ, Лізавета ІЛЬЕЎСКАЯ, Дыяна КАМІНСКАЯ, Кацярына ЖЫЛЯКОВА.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску паўтара году таму.

«Мова нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія адбываюцца па панядзелках у галерэі «Ў»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG