Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча распачаць Трэцюю сусьветную — прэм'ер Украіны


Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк заяўляе, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне могуць выклікаць глябальны ваенны канфлікт.

«Спробы расейскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны прывядуць да ваеннага канфлікту на эўрапейскай прасторы. Сьвет яшчэ не забыўся Другую сусьветную вайну. Расея хоча пачаць ужо трэцюю сусьветную вайну. Уся паўната адказнасьці за агрэсію на тэрыторыі Украіны, за падрыў міжнароднай бясьпекі і стабільнасьці ляжыць на кіраўніцтве Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Яцанюк на адкрыцьці пасяджэньня ўраду.

Прэм’ер таксама адзначыў, што «падтрымка Расеяй тэрарыстаў ва Ўкраіне зьяўляецца міжнародным злачынствам». «Мы заклікаем усю міжнародную супольнасьць аб’яднацца супраць расейскай агрэсіі», — заявіў ён.

Па словах Яцанюка, Украіна і ў далейшым будзе прытрымлівацца жэнэўскіх дамоўленасьцей, дасягнутых 17 красавіка. «Мы правядзем канстытуцыйную рэформу, і мы зьвяртаемся да Расеі выканаць тое, што яна абяцала, але не зрабіла ніводнага кроку», — дадаў прэм’ер-міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG