Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Вялікай сямёркі ўводзяць жорсткія санкцыі супраць Расеі


Лідэры Вялікай Сямёркі

Лідэры Вялікай Сямёркі

Новыя фінансавыя абмежаваньні могуць уступіць у сілу ўжо ў панядзелак

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Белага Дома, перадае Украінская праўда.

«Улічваючы важнасьць забесьпячэньня пасьпяховага і мірнага дэмакратычнага волевыяўленьня на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, мы абавязаліся дзейнічаць неадкладна, каб узмацніць мэтавыя санкцыі і захады, якія прымусяць Расею заплаціць больш высокую цану за свае дзеяньні», гаворыцца ў заяве.

G7 падтрымала Кіеў, адзначыўшы, што ўкраінская ўлада праявіла вытрымку падчас апэрацыі ва ўсходніх абласьцях краіны.

«Наадварот, Расея не распачала канкрэтных дзеяньняў у адпаведнасьці з Жэнэўскімі пагадненьнямі», — адзначана ў заяве. Расея працягвае нагнятаць напружанасьць ва Ўкраіне заявамі і ваеннымі вучэньнямі на мяжы з Украінай, якія выклікаюць усё большы неспакой, лічаць лідэры G7.

Адзін з прадстаўнікоў Белага дома заявіў, што новыя фінансавыя абмежаваньні могуць уступіць у сілу ўжо ў панядзелак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG