Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацгвардыя заблякавала ўсе ўезды ў Славянск


Нацыянальная гвардыя Ўкраіны заблякавала ўсе ўезды ў горад Славянск Данецкай вобласьці, дзе сэпаратысты захапілі адміністрацыйны будынак.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе МУС са спасылкай на камандуючага Нацгвардыяй Сьцяпана Палтарака, які цяпер на Данеччыне.

Горад заблякавалі ў рамках другога этапу антытэрарыстычнай апэрацыі.

«Каб ня даць тэрарыстам магчымасьці атрымаць падмацаваньне, кіраўніцтвам дзяржавы было прынятае рашэньне цалкам заблякаваць горад Славянск», — цытуе УНІАН камандуючага.
XS
SM
MD
LG