Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратыст Тапаз затрыманы, расейскія журналісты дэпартаваныя


Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала сэпаратыста Ігната Кромскага, вядомага пад мянушкай Тапаз. А карэспандэнта і апэратара расейскага тэлеканала LifeNews Юлію Шуструю і Міхаіла Пудаўкіна дэпартавалі з Украіны. Расейскія журналісты хацелі запісаць інтэрвію з Тапазам.

Паводле тэлеканалу, яго супрацоўнікаў «атакавалі» 10 чалавек у масках, калі тыя рыхтаваліся запісаць інтэрвію з сэпаратыстам.

«Супрацоўнікі СБУ паведамілі, што нас дэпартуюць з краіны, заявіўшы, што наша знаходжаньне на тэрыторыі Ўкраіны пагражае яе цэласнасьці і бясьпецы», — паведаміла журналістка.

Тапаза міліцыя затрымлівала 1 сакавіка падчас штурму Харкаўскай абласной адміністрацыі. Суд пасадзіў яго пад хатні арышт на два месяцы. 6 красавіка Тапаз зьняў электронны бранзалет сачэньня і ўцёк. 16 красавіка міліцыя абвясьціла яго ў вышук, паведамляе УНІАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG