Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гааскі трыбунал расьсьледуе масавыя забойствы на Майдане


Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Фату Бенсуда пачала папярэдняе расьсьледаваньне адносна злачынстваў, учыненых ва Ўкраіне падчас Эўрамайдану зь лістапада 2013 па люты 2014 году.

Справа тычыцца масавых забойстваў у Кіеве. Віну за арганізацыю гэтай апэрацыі СБУ ўскладае на экс-прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча. Падчас акцыяў пратэсту ў цэнтры Кіева 18–20 лютага загінулі каля 100 чалавек.

Украіна — ня ўдзельнік МКС, аднак мае права прызнаць юрысдыкцыю гэтага суду. Яна зрабіла гэта, падаўшы адпаведную дэклярацыю сакратару суду Герману фон Хэбэлю.

Раней міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў усклаў адказнасьць за страляньне па пратэстоўцах у цэнтры Кіева 20 лютага на спэцроту падразьдзяленьня «Беркут».

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду вырашыла адкрыць папярэдняе расьсьледаваньне сытуацыі ва Ўкраіне, каб вызначыць, ці ёсьць падставы для пачатку поўнага расьсьледаваньня, перадае «Ўкраінская праўда».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG