Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці акажа рэальны супраціў расейцам украінскае войска? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й


Сярод тэмаў:

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Сэўле, што Ўкраіна выконвае жэнэўскія пагадненьні, а Расея — не. Эўразьвяз заявіў, што Ўкраіна мае права на антытэрарыстычную апэрацыю на ўсходзе краіны.

Ці акажа рэальны супраціў расейцам украінскае войска? Размова зь Юрыем Сьвірком з Кіева.

Данецкі журналіст у інтэрвію нашаму Радыё заявіў, што падзеі на ўсходзе Ўкраіны — гэта бунт адчаю, бо ў людзей няма працы і пэрспэктываў.

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч асуджаны Першамайскім судом Менску на 25 сутак арышту за непадпарадкаваньне міліцыі і парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.

Сёньня народная артыстка Беларусі, славутая дыктарка Беларускага тэлебачаньня Зінаіда Бандарэнка адзначае 75-гадовы юбілей.

Апытаньне ў Горадні: Як вы ставіцеся да магчымасьці новай «халоднай вайны» паміж Расеяй і Захадам? Ці непакоіць вас такая пэрспэктыва і чаму?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG