Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь місіяй АБСЭ на Данеччыне зьнікла сувязь


Зьнікла сувязь зь сябрамі місіі АБСЭ, якая знаходзілася ў Данецкай вобласьці. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх маглі захапіць тэрарысты.

Пра гэта сказаў на брыфінгу дырэктар Дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе УНІАН.

Вайсковая вэрыфікацыйная місія АБСЭ знаходзілася ва Ўкраіне згодна зь Венскім дакумэнтам, адзначыў Перабійніс.

Інфармацыя пра магчымы захоп іх тэрарыстамі правяраецца.

«Калі гэта пацьвердзіцца, то гаворка ідзе пра абуральнае злачынства з боку тэрарыстаў супраць прынцыпаў АБСЭ, якое не застанецца без адэкватнай рэакцыі з боку Ўкраіны і міжнароднай супольнасьці», — заявіў Перабійніс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG