Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Украіна выконвае жэнэўскае пагадненьне, Расея — не


Пра гэта амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама заявіў, выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Сэўле.

«Мы бачым, што з часу падпісаньня жэнэўскага пагадненьня ўкраінскі ўрад выконвае яго ўмовы: ён прапанаваў амністыю тым, хто складзе зброю і вызваліць адміністрацыйныя будынкі, ён паскарае працэс канстытуцыйнай рэформы, якая б гарантавала правы ўсіх украінцаў,» — сказаў Абама. «Такім чынам Кіеў робіць тое, што ён абяцаў зрабіць. Чаго мы ня бачым ад Расеі — гэта яснай пазыцыі, асуджэньня прарасейскіх баевікоў за захоп будынкаў, мы ня бачым, каб яна выкарыстоўвала свой уплыў на дээскаляцыю крызысу», дадаў ён.

Барак Абама таксама заявіў, што ў выпадку паглыбленьня крызысу ва Ўкраіне ці нават расейскай інтэрвэнцыі міжнародная супольнасьць гатовая да так званых сэктарных санкцый — гэта значыць мэтавых санкцый адносна сэктараў расейскай эканомікі. Абама паведаміў, што сёньня ўвечары ён мае намер абмеркаваць украінскую сытуацыю ў размовах з эўрапейскімі лідэрамі.

У Сэўле Абама прыбыў зь Японіі, працягваючы сваё турнэ па Азіі. Візыт у Паўдзённую Карэю пачаўся з наведваньня мэмарыялу амэрыканскім салдатам, што загінулі ў Карэйскай вайне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG